FAQ

Карысныя спасылкі arrow right

Адзін з найбуйнейшых рускамоўных форумаў, дзе сабрана шмат карыснай інфармацыі

Афіцыйны статус/Віза arrow right

Калі вы плануеце знаходзіцца ў Францыі больш за 90 дзён, вам спатрэбіцца доўгатэрміновая нацыянальная віза, якая выдаецца на тэрмін ад 3 месяцаў да аднаго года (больш інфармацыі пра візы можна знайсці на афіцыйным сайце візавага цэнтра Францыі тут: www.france-visas.gouv.fr).

Для таго, каб падоўжыць пражыванне пасля сканчэння тэрміна дзеяння візы, вы павінны звярнуцца ў прэфектуру па месцу пражывання з запытам на атрыманне віда на жыхарства.

Асноўныя падставы для атрымання віда на жыхарства ў Францыі наступныя:

  • праца (пастаянны ці часовы працоўны кантракт)
  • прадпрымальніцкая дзейнасць (тып ВНЖ “Entrepreneur/profession libérale”)
  • фінансава незалежныя асобы (тып ВНЖ “Visiteur”, які не дае права на працу)
  • пашпарт таланту
  • розныя формы уз’яднання сям’і
  • вучоба ў французскіх навучальных установах

Падрабязная пакрокавая інфармацыя аб усіх тыпах ВНЖ і аб працэсе яго атрымання знаходзіцца на афіцыйным дзяржаўным партале тут (ёсць пераклад на англійскую мову)

Прытулак arrow right

Францыя дае магчымасць звярнуцца да дзяржавы з хадайніцтвам аб прадстаўленні прытулку у любы момант знаходжання у краіне. Гэта асноўныя сайты для атрымання інфармацыі па працэдуры атрымання статусу уцекача.

Лайфхакі

  1. Калі вы ўпершыню прыязджаеце ў Францыю і вырашылі падаць на статус уцекача, то трэба дзейнічаць як мага хутчэй, каб урад Францыі зразумеў, што вы знаходзіцеся ў надзвычайнай сітуацыі.
  2. Калі вы не можаце датэлефанавацца да OFII (Французскі Офіс Іміграцыі і Інтэграцыі) у Парыжу, у SPADA (Арганізацыя Першаснага Прыёму асоб, якія шукаюць прытулак) ў іншых гарадах, паспрабуйце запісаць свае тэлефонныя званкі (частату і працягласць), каб даказаць, што вы спрабавалі з імі звязацца.
  3. Па магчымасці зрабіце пераклад ад бюро перакладаў з пячаткай ці прысяжны переклад французскага перекладчыка асноўных дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні-шлюбе і афіцыйныя дакументы (судовыя і міліцэйкія справы)
  4. Падрыхтуйце ў пісьмовым выглядзе сваю гісторыю, прычыны, па якіх вы з'ехалі з радзімы. Варта мець на ўвазе, што эканамічныя матывы не з’яўляюцца падставай для прытулку. Рэкамендуем папярэдне пракансультавацца з юрыстам.
  5. Часовае жыллё. На першыя некалькі дзён-тыдзень вы можаце перастрахавацца і пасяліцца праз Airbnb або ў знаёмых, але варта адразу падчас звароту ў SPADA сказаць, што вам няма дзе жыць (што ёсць праўда, насамрэч), і папрасіць патэлефанаваць у 115, якія выдадуць экстранае жыллё, магчыма, у гатэлі, пакуль OFII не накіруе на размяшчэнне ў часовае жыллё праз CADA. Гэта будзе або часовая кватэра для ўсёй сям'і, або размяшчэнне ў інтэрнаце. Проста так адмовіцца нельга, калі не хочаце застацца цалкам на самазабеспячэнні, што дастаткова цяжка без наяўнасці права на працу і пастаянных дакументаў.

Падчас разглядання вашага хадайніцтва вы можаце атрымаць дапамогу з жыллём, грашовымі сродкамі, медыцынскай дапамогай, школьным навучаннем дзяцей, але па агульнаму правілу вы не зможаце афіцыйна працаваць у першыя 6 месяцаў пасля падачы запыта. Больш падрабязная інфармацыя тут (ёсць пераклад на англійскую мову):

Кіраванне аутамабілем і пасведчанне кіроўцы arrow right

Магчымасць кіравання аўтамабілем на тэрыторыі Францыі залежыць ад краіны выдачы пасведчання кіроўцы. Беларускае пасведчанне (з афіцыйным перакладам на французскую мову або міжнароднае пасведчанне кіроўцы) дазваляе кіраваць аўтамабілем падчас навучаньня ў статусе студэнту, пад час кароткатэрміновага (турыстычнага ці з APS на 6 месяцаў) знаходжаньня, пад час працэдуры запытаньня прытулку. У іншых выпадках беларускім пасведчаннем можна карыстацца на працягу 1 году з даты валідацыі візы D (VLS-TS) ці прыбыцця ў Францыю (візы пашпарту таланта ці некаторыя сямейныя візы тыпу VLS), або з даты смены статуса ці даты атрымання статуса ўцекача (дата вырашэння OFRA ці CNDA). Пасля гэтага тэрміну трэба рабіць запыт на атрыманьне францускага пасведчання і прайсці экзамены па тэорыі і практыцы. (Увага: грамадзяне Беларусі могуць абмяняць на французкае толькі беларускае пасведчанне, выданае да 1 студзеня 1992 г.). Тут вы можаце азнаёміцца ​​з падрабязнасцямі замены правоў

Адкрыццё банкаўскага рахунку arrow right

Грамадзянін Беларусі можа звярнуцца ў любы французскі банк з заявай на адкрыццё рахунка з пасведчаннем асобы (пашпартам) і дакументамі, якія пацвярджаюць пражыванне на тэрыторыі Францыі (іншыя дакументы згодна з патрабаваннямі канкрэтнай установы). Пры гэтым, на сённяшні дзень беларускія грамадзяне нярэдка сутыкаюцца з адмовамі банкаў у адкрыцці рахунка без тлумачэння прычын. Але згодна з заканадаўчымі нормамі Францыі кожная асоба, якая пражывае на тэрыторыі краіны, мае права на банкаўскі рахунак у французскім банку, таму на гэты выпадак адным са спосабаў рашэння праблемы з’яўляецца зварот да Банка Францыі па працэдуры права на рахунак (Droit au compte), на падставе якога Банк Францыі павінен прызначыць установу, якая будзе абавязана адкрыць вам рахунак і даць доступ да асноўных банкаўскіх паслуг (падрабязнае апісанне працэдуры права на рахунак тут).

Каб скарыстацца дадзенай працэдурай, вам спатрэбіцца сабраць наступны камплект дакументаў:

  • пісьмовы адказ (магчыма і адказ на эл пошту пасля запыту на адкрыццё онлайн) ці адсутнасць адказу на працягу ня менш за 15 дзён (пасля даты рдв на адкрыццё ці пісьмовага запыту на адкрыццё ў банк праз LRAR)
  • запоўнены фармуляр Formulaire demande DAC et justificatifs - personne physique en français (дакумент можна знайсці тут )
  • копія афіцынага пасведчання асобы (пашпарт)
  • дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Францыі - адрас

Дадзены камплект дакументаў трэба направіць у адно з аддзяленняў Банка Францыі (поўны пералік адрасоў можна знайсці тут).

Акрамя класічных банкаўскіх устаноў яшчэ адным альтэрнатыўным рашэннем з'яўляюцца анлайн-банкі, дзе можна паспрабаваць адкрыць рахунак з дапамогай аплікацыі на смартфоне: Revolut, Boursorama Banque, Fortuneo, Hello Bank!, Monabanq, Ma French Bank, N26 і іншыя

Рэгістрацыя ІП arrow right

Варыянт ІП (auto-entrepreneur - індывідуальны прадпрымальнік) падыходзіць для жадаючых арганізаваць невялікі бізнес у галіне продажаў або прадастаўлення паслуг. Для ІП ёсць рэжым micro (ўпрошчаны) і стандартны для прадпрыемстваў. І менавіта на micro гадавы даход складае ня больш за 176200€ для продажу і 72600€ для паслуг. Калі сума стала больш, то прадпрымальнік з упрошчаннага дэкларавання падаткаў переходзіць на стандартны як для іншых юрыдычных асоб.

Уся інфармацыя аб auto-entreprises размешчана на сайце. Там Вы знойдзеце спасылку на сайт, на якім можна зарэгістравацца як auto-entrepreneur не выходзячы з дому.

Адно з пераваг гэтага статусу - гэта спрошчаная бухгалтэрыя. Гэта значыць, што Вам не запатрабуецца бухгалтарскага праграмнага забеспячэння. Проста трэба будзе весці штомесячны ці штотыднёвы рэестр Вашых даходаў і кожны квартал плаціць падаткі, і гэта таксама можна рабіць не выходзячы з дому.

Каб адчыніць ІП упэўніцеся, што яно адпавядае патрабаванням французскага заканадаўства і вызначыць да якога тыпу дзейнасці яно адносіцца. Гэтая інфармацыя спатрэбіцца на ўсіх наступных этапах.

  • Рrofession libérale – сюды ўвойдуць усе прафесіі інтэлектуальнай працы. Яны могуць быць рэгламентаваныя (гэта архітэктары, юрысты, бухгалтары, геадэзісты, лекары, судовыя прыставы, натарыусы, страхавыя агенты і т. д) і нерэгламентаваныя (гэта кансультанты, трэнеры, эксперты, перакладчыкі і т. д.)
  • Activité commerciale -гэта камерцыйная дзейнасць, якая прадугледжвае куплю з мэтай атрымання прыбытку рухомай або нерухомай маёмасці - крамы, гатэлі, рэстараны, шоў-праграмы, транспарт, паслугі ўборкі, арэнда і т. д. - для яе ажыццяўлення вам папярэдне трэба што- тое купіць.
  • Activité artisanale - любая дзейнасць, якая складаецца ў вырабе, перапрацоўцы, рамонце выраба ці аказанні паслугі, якая патрабуе ручной працы. Яна таксама дзеліцца на рэгламентаваную (зубапратэзіст, касметолаг, аўтамеханнік, пекар і т. д.) і нерэгламентаваную (краўчыха, фларыст, майстар па рамонце ровараў, майстар па нарошчванні пазногцяў і т.д.).

Вось тут можна паглядзець спіс рэгламентаваных прафесій і патрабаванні да іх (неабходныя дыпломы, абавязковыя страхоўкі, патрабаванні сяброўства ў прафсупольнасцях і да т.п.)

З мінусаў ІП - складанасць падаўжэння віда на жыхарства і атрыманне грамадзянства, таму што прадпрымальнік звычайна не мае стабільнага заробку, таксама атрыманне крэдытаў.

Мікрапрадпрымальнік плаціць сацыяльныя адлічэнні толькі ў тым выпадку, калі ў яго ёсць абарот. З прычыны адсутнасці даходу ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці ён нічога не вінен. Такім чынам, мікрапрадпрымальнік, які не мае абароту, не падлягае, у прыватнасці, адлічэнням па старасці і, такім чынам, не мае пенсіённых правоў.

Пошук працы arrow right

Для таго, каб афіцыйна працаваць у Францыі, грамадзянам Беларусі патрабуецца дазвол на працу, запыт на такі дазвол падае будучы працадаўца . Фармат такога дазвола залежыць ад канкрэтных абставін і тыпу эканамічнай дзейнасці, больш падрабязна можна даведацца тут (ёсць пераклад на англійскую мову).

Вы можаце запытаць сертыфікат адпаведнасці вашага дыплома аб адукацыі ў цэнтры ENIC-NARIC (нацыянальны інфармацыйны цэнтр па акадэмічным прызнанні замежных дыпломаў у Францыі, France Éducation International).

Шукаць вакансіі можна самастойна праз Інтэрнет на такіх сайтах як:

Таксама можна заходзіць на сайты патэнцыйных працадаўцаў і пакідаць там свае рэзюмэ і суправаджальныя лісты.

Таксама ў Францыі ёсць біржа працы. Рэгістрацыя ажыццяўляецца анлайн на сайце www.pole-emploi.fr. Вам спатрэбіцца ваш від на жыхарства, выдадзены прэфектурай, які дае вам права на працу. Дакумент павінен быць сапраўдным.

Французская мова arrow right

На сённяшні дзень для замежных грамадзян існуе мноства варыянтаў вывучэння французскай мовы: шматлікія центры, школы, моўныя курсы. Ёсць арганізацыі, якія дапамагаюць іншаземцам усталявацца ў Францыі і прапануюць моўныя заняткі па невялікім кошце. (пытаць у мэрыі і прэфектуры).

У Інтэрнэце можна знайсці індывідуальныя заняткі з рэпетытарам, анлайн-курсы, праграмы вывучэння мовы для любога ўзроўню, пачынаючы з дэбютанта.

Таксама ёсць спецыяльныя курсы для бежанцаў і беспрацоўных, якія афіцыйна стаяць на ўліку на біржы працы. Карысная спасылка.

Падаткаабкладанне arrow right

Для падатковай сістэмы Францыі ўласцівыя высокія сацыяльныя падаткі – плацяжы і ўзносы ў фонды сацыяльнага прызначэння. Пры гэтым асаблівасцю французкай сістэмы з’яўляецца падаткаабкладанне даходаў не канкрэтнай асобы, а сям’і, з дапамогай так званых каэфіцыентаў складу сям’і. Галоўны эфект такога падыходу ў тым, што з аднаго і таго ж дахода нежанаты чалавек заплаціць трохі большы падатак, чым сям’я з некалькіх чалавек.

Калі вы жывёце [легальна ці не] і/ці атрымліваеце даход у Францыі, ваш заробак абкладаецца падаткам на даходы па прагрэсіўнай шкале.

На сённяшні дзень падатак на заробкі ўтрымліваецца ля крыніцы дахода, то бок, кожны месяц ваш працадаўца выплочвае вам заробак з вылікам падатка, але кожная асоба павінна штогод падаваць у фіскальную службу падатковую дэкларацыю, дзеля чаго трэба завесці сабе індывідуальны падатковы нумар – numéro d’identification fiscale (NIF). Падаць заяву на атрыманне падатковага нумара можна ў бліжэйшым да месца пражывання аддзяленні Centre des Finances Publiques.

Заробкі, якія прапаноўваюць працадаўцы, звычайна ўказваюцца да выліку падаткаў і збораў, таму варта мець на ўвазе, што канчатковая чыстая велічыня будзе значна адрознівацца. Ацаніць памер чыстага заробка можна з дапамогай анлайн-калькулятараў, напрыклад, тут ці тут.

Больш падрабязная інфармацыя пра падаткаабкладанне размешчана на дзяржаўным партале (ёсць пераклад на англійскую мову).

Арэнда жылля arrow right

У Францыі існуе 2 асноўныя тыпы жылых памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду: мэбляваныя і немэбляваныя. Як правіла, дагавор на арэнду кватэры з мэбляй заключаецца на тэрмін да аднаго года, а гарантыйны дэпазіт складае 2-3 месячны кошт арэнды; дагавор на кватэру без мэблі – мінімум на 3 гады, а гарантыйны дэпазіт складае 1-месячны кошт арэнды.

Звычайна кошт штомесячнай арэнды не можа перавышаць 30% вашага штомесячнага заробку.

Пошук арэнднага жылля ў Францыі не з’яўляецца лёгкай задачай для тых, хто ўпершыню едзе ў краіну, таму што кожны арандатар павінен падрыхтаваць дасье дакументаў, у тым ліку прадэманстраваць уласніку сваю плацежаздольнасць (поўны пералік можна знайсці тут. Таксама неабходна загаддзя паклапаціцца аб адкрыцці банкаўскага рахунка, з якога вы будзеце разлічвацца з арэндадаўцам. Некаторыя арэндадаўцы патрабуюць паказаць гаранта (garant) - чалавека, які пагодзіцца ўнесці за вас арэндную плату, калі вы не зможаце плаціць самі. Шукаць жыллё можна з дапамогай агенцтва па нерухомасці (больш затратны спосаб, бо агенцтва за свае паслугі возьме камісію), а можна самастойна. Найбольш папулярныя сайты па арэндзе жылля:

Калі ў вас няма гаранта, тыя вы можаце звярнуцца ў фірмы Garantme ці Visale (для студэнтаў).

Медыцына і страхаванне arrow right

Каб патрапіць на прыём на доктара, трэба загаддзя запісацца на рандэву, найбольш папулярнымі платформамі для запісу на прыём з’яўляюцца Doctolib (https://www.doctolib.fr) і Terapiz (https://terapiz.com).

Для хуткай дапамогі ў Парыжы можна скарыстацца https://www.sosmedecins.fr/

Таксама вы можаце знайсці аддзяленні хуткай дапамогі ў бліжэйшых шпіталях (hopital urgence).

Французская страхавая сістэма аховы здароўя складаецца з дзяржаўнага і прыватнага сектараў. Кожная асоба, якая працуе або знаходзіцца ў Францыі на пастаяннай аснове (ад 3-х месяцаў і больш) мае права на доступ да дзяржаўнай медыцыны, вядомай як Protection Universelle Maladie (PUMA), якая кампенсуе 65-80% сумы медрасходаў. Астатнія 35-20% аплочваюцца асабіста ці праз набыццё камерцыйнай страхоўкі mutuelle або запыт сацыяльная страхоўкі для асоб з нізкім даходам CSS . Першым этапам у працэсе набыцця права на медыцынскія паслугі з’яўляецца атрыманне персанальнага нумара (numéro de sécurité sociale), адпаведную інструкцыю можна знайсці тут (ёсць пераклад на англійскую мову).

Пасля рэгістрацыі ў французскай сістэме аховы здароўя, вам прыйдзе па пошце паведамленне з фармулярам запыту Carte Vitale, якая спатрэбіцца для доступа да бясплатнага медыцынскага абслугоўвання або кампенсацыі медыцынскіх выдаткаў. Асобам, якія працуюць па найму, абавязковае медыцынскае страхаванне афармляецца працадаўцам. Асобы, якія не працуюць, могуць запоўніць фармуляр і перадаць яго ў аддзяленне Фонда першаснага медыцынскага страхавання (CPAM) па месцы жыхарства, адрас і кантакты можна знайсці тут. Для іншаземцаў, якія прыехалі ў Францыю на вучобу, рэгістрацыя ў сістэме сацыяльнага страхавання (sécurité sociale) адбываецца праз асобны Інтэрнэт-партал. Непаўналетнія дзеці, як правіла, атрымліваюць доступ да медыцынскіх паслуг па дакументах іх бацькоў. Для навучэнцаў дзіцячых навучальных устаноў неабходна аформіць спецыяльную навучальную страхоўку https://www.mae.fr/.

Афіцыйны Інтэрнет-рэсурс французскай медыцынскай страхавой сістэмы.

Адукацыя arrow right

Адукацыя ў Францыі з'яўляецца абавязковай і бясплатнай для дзяцей ад 3 да 16 гадоў. З 16 да 18 гадоў вы не абавязаны вучыцца, але калі вы жадаеце, то вам абавязаны падаць навучальную ўстанову. Нават, калі ў вас няма афіцыйнага статуту знаходжання на тэрыторыі Францыі, то ваша дзіця абавязана хадзіць у школу з трох гадоў. Вы павінны звярнуцца ў мэрыю па месцы пражывання, і вам дадуць навучальную ўстанову для вашага дзіцяці. Калі ваша дзіця не навучаецца, то гэта караецца крымінальна .

Для дзяцей, якія не размаўляюць на французскай мове, створаны спецыяльныя адаптацыйныя класы ў пачатковай і сярэдняй школе.

Аб наяўнасці такіх класаў неабходна ўдакладняць у мэрыі па месцы пражывання. Дзеці замежнікаў маюць права на навучанне ў такіх класах на працягу паўгода з моманту прыезду ў Францыю.

Тут вы можаце знайсці свой адукацыйны цэнтр па месцы пражывання.

Хатнія жывёлы arrow right

Узяць гадаванца можна ў зоамагазіне, прытулку або гадавальніку. Кантакты апошніх можна знайсці ў Інтэрнеце ці адразу паглядзець на сайце SCC (Нацыянальнай кіналагічнай арганізацыі). Падабраць сабаку ці котку на вуліцы амаль немагчыма. Забаронены продаж жывёл, якія не дасягнулі 8-тыднёвага ўзросту і не прайшлі працэдуру чыпіравання. Разам з жывёлай прадавец перадае ўладальніку пакет дакументаў: памятку па доглядзе, сертыфікат перадачы правоў уласнасці (d'une attestation de cession), ідэнтыфікацыйны пашпарт (d'une carte d'identification) і радавод.Каб узяць з прытулку жывёлу, трэба прадставіць план дома або кватэры, калі вы уласнік, або ліст са згодай уласніка на ўтрыманне жывёлы. Дадаткова давядзецца аплаціць паслугі, аказаныя прымачом (вакцынацыя, дэгельмінтызацыя, стэрылізацыя). На працягу года супрацоўнікі Таварыства аховы жывёл могуць наведаць вас, каб праверыць, як жыве іх былы падапечны. Калі жывёла ўтрымліваецца ў дрэнных умовах і ёсць скаргі ад суседзяў, яе могуць адабраць.

Калі вы хочаце прывезці ў Францыю свайго хатняга гадаванца, глядзіце спасылку.