Беларусы Францыі выйшлі да амбасады РБ

27 février 2022

Беларусы Францыі выйшлі да амбасады РБ

Прадстаўнікі Народнай Амбасады ў Францыі загаддзя заклікалі дыпламатаў РБ выйсці да людзей і перайсці на бок часовага ўраду. Аднак падчас акцыі да людзей ніхто не выйшаў.

Затое ў суседнім вакне з амбасадай вывесілі бчб-сцяг.

Падчас акцыі Беларусы сабралі 645 € і занеслі іх у пункт прымання гуманітарнай дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў ў 16 раёне.

Жыве Беларусь Слава Ўкраіне