Замоўце хусту з казінага пуху ў BABULЯ ! Не спыняйцеся дапамагаць 💪

Online

Сродкі ад продажу ідуць сям’і Канавалавых — для бабулі Ганны з двумя ўнукамі, яе дачкі Антаніны і зяця Сяргея Ярашэвіча, якія знаходзяцца за кратамі па паліт. матывах.

Мы звязаліся з BABULЯ. Кошты тавараў ад 40€ да 105€. Усё выконвае бабуля Ганна ўласнымі рукамі з казінага пуху. Унукі пакуюць пасылкі. Дасылаюць за мяжу.

Нагадаем, Ганна Анатальеўна бяжала з унукамі ў Польшчу, яе дачка і зяць — палітзняволеныя.

Антаніна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай , асуджаная на 5 год і 6 м. калоніі агульнага рэжыму.

Сяргей Ярашэвіч, адміністратар тг каналу “Войска з народам”, асуджаны на 5 год і 6 м. гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Замовіць тавары можна праз сац. сеткі.

Інста | Фб

BABULЯ рыхтуе інтэрнэт краму.